- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пакуль Алег Бірукоў з вёскі Ілля, што ў Вілейскім раёне, ляжаў у лякарні, ягоны дом згарэў. Самастойна мужчына адрамантаваць яго не можа, бо ў выніку хваробы – цукровага дыябету – яму ампутавалі дзве нагі. Алег папрасіў дапамогі ў мясцовых уладаў, аднак тыя з ёй спяшацца не сталі. Нашыя карэспандэнты некалькі дзён спрабавалі звязацца са старшынём Вілейскага райвыканкаму, але ягоная сакратарка кожны раз сцвярджала, што ён не мае часу на размовы. Кіраўнік Ільянскага сельскага савету, у якім жыве Алег Бірукоў, таксама спаслаўся на сваю занятасць і не пракаментаваў сітуацыі.