- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жыхарка Пінску Іна Вячорка кіруе дабрачыннай арганізацыяй «Добрае сэрца». Разам з аднадумцамі дзяўчына дапамагае ўсім, хто ў патрэбе. Іна – інвалід з дзяцінства, яна нарадзілася з павышанаю ломкасцю костак. Аднак страшны дыягназ не перашкодзіў ёй паўнавартасна жыць і сваім прыкладам паказваць іншым, што ў жыцці можна навучыцца даваць рады з любымі праблемамі. Далучыцца да добрае справы Іны Вячоркі можа кожны, пералічыўшы сродкі на дабрачынны рахунак, які можаце знайсці на нашым профілі ў Facebook.