- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі без філасофіі, чым ёсць нашае жыццё? Простая сума ўчынкаў, падзей. Колькасць авіяпералётаў, адпраўленых лістоў, прачытаных кніг і напісаных, калі такія ёсць, або — у рэшце рэшт — гадзінаў сну, ці гадзіннікаў, якія меў, плюс — колькі разоў галіўся, завязваў вузел гальштука, укідаў бюлетэнь у выбарчую скрынку, лічба кубкаў кавы, келіхаў, кілішкаў, куфляў. Як калісьці салдатамі два гады вымяраліся колькасцю з’едзеных яек, даўжынёю складзеных разам кавалачкаў масла, прыблізнай лічбай выкарыстаных цюбікаў зубной пасты і бляшанак ваксы. Лета адымае ўвагу. Вось я! Я паўсюль! Так, яго смак цягучы, быццам з печы пахнула, водар, яго гукі, рэзкія, скажоныя… Дзе папера? Пакінь. У спякотнае надвор’е нічога не выйдзе. Бракуе іскры. Не выкрасаецца. Бездапаможнасць, якой ніхто не бачыць. Бясплённасць, аб якой ніхто не падазрае. (фрагмент)