- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трэцяя публікацыя Міжнародных гістарычных канфэрэнцыяў беларуска-літоўска-польскага памежжа прысьвечаная адной з найбольш трагічных зьяваў ХХ стагодзьдзя. Рэпатрыяцыя і перасяленьне людзей па этнічных і рэлігійных прынцыпах стала горкім болем народаў у ХХ стагодзьдзі. Важнае мейсца ў публікацыі займае праблема міжнацыянальнага суіснаваньня ў пэрыяд міжваеннай ІІ Рэчы Паспалітай. Аўтары асьвятляюць цяжкія праблемы таго часу вынікі якіх да сеньняшняга дня ўплываюць на міждзяржаўныя адносіны паміж 3 краінамі. Польскія аўтары ўпершыню падымаюць пытаньне прапановаў асыміляцыі і перасяленьня беларусаў і ўкраінцаў у міжваенны пэрыяд. Асобным пунктам дасьледваньняў зьяўляецца спроьа знайсьці агульны падыход да такой зьявы як паваенная рэпатрыяцыя. Міжнародныя канфэрэнцыі, што праводзяцца ў Беластоцкім Унівэрсытэце гэта спроба абмена вынікамі гістарычных дасьледваньняў і выпрацоўваньня агульнага падыходу да цяжкіх праблемаў беларуска-літоўска-польскага суіснаваньня.