Рэпрэсаваная культура: чаму рэжым пераследуе музыкаў
2022-08-27 22:53
Дзеячы культуры сталі такімі ж ахвярамі лукашэнкаўскага рэжыму і рэпрэсій, як і дзясяткі тысяч іншых беларусаў. Іх гэтак жа затрымлівалі, судзілі “сумленным” беларускім судом, яны гэтак жа адседжвалі тэрміны ў перапоўненых камерах, гэтак жа выязджалі ў вымушаную эміграцыю і маюць на чужыне такія самыя праблемы, як і іх суайчыннікі.
Ці маглі дзеячы культуры адседзецца падчас пратэстаў 2020 года і чаму так не зрабілі? Што адбываецца сёння з беларускай музыкай і культурай увогуле? Ці ёсць за мяжой цікавасць да нашай культуры?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае лідар гурта “Літы Талер” Дзяніс Шматко.