«Рэвалюцыя чыстых лавак»: ці пабачаць беларусы фільм аб пратэстах
2022-05-07 13:00
Фільм расійскага рэжысёра Барыса Гуца пра беларускую “рэвалюцыю чыстых лавак, кветак і белых сукенак” прадказальна не пакажуць беларускаму гледачу ў Беларусі.
Не пабачыць фільм “MINSK” і расійскі глядач: паказ не дазволілі і ў Расіі. Таму першая прэм’ера фільма прайшла ў сталіцы Эстоніі. Чаму фільм пра беларускія падзеі не трапіў у расійскі паказ? Ці застаюцца актуальнымі для гледача падзеі ў Беларусі на фоне трагедыі ва ўкраінскай Бучы? Якой была рэакцыя на фільм крытыкі і гледачоў?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць рэжысёр фільма "MINSK" Барыс Гуц і паліткансультант Віталь Шкляраў.