Роберт Фрост — упершыню кнігай па-беларуску
2024-01-11 21:11
У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшла з друку кніга выбранага аднаго з найвядомейшых амерыканскіх паэтаў Роберта Фроста. Па-беларуску вершы перастварыў паэт і перакладчык Ігар Кулікоў.
Наклад кнігі Роберт Фрост “Выбраныя вершы” — 200 асобнікаў. У кнізе ў храналагічным парадку прадстаўлены вершы з дзевяці асноўных зборнікаў паэта.
ЗМЕСТ
Хлапечы запал / 1913
Вясенняя малітва
Прывідны дом
Выгадная пазіцыя
Касьба
Выпрабаванне існаваннем
Кастрычнік
Дэміургаў смех
Пара зачыняць вакно
На поўнач ад Бостана / 1914
Гара
Хатняя магіла
Пасля збору яблыкаў
Касцёр
Перад сном
Паміж гарамі / 1916
Нявыбраная дарога
Стары ў зімовую ноч
Адкрытае гняздо
Квакшын ручай
Пошук цэлі
Шум дрэваў
Птушка-муляр
Агонь
Лапік старога снегу
Нью-Гэмпшыр / 1923
Перапісчык
На закінутых кладах
Найсце
Двое глядзяць на дваіх
Ручай у горадзе
Трывога
Пра дрэва, што ўпала ўпоперак дарогі
Патрэба знацца на жыцці вясковым
Спыніўшыся пры лесе снежным вечарам
Наша спеўная сіла
Адліга на схіле пагорка
Золата не ўтрымаць
Заходні ручай / 1928
Заходні ручай
Вясновыя лужы
Аднойчы каля Ціхага акіяна
Пакінуты
Патоп
Я з ноччу коратка знаём
Апошняя касьба
Далейшыя горы / 1937
Бязлюддзе
Хто моцны, той маўчыць
Месячны цыркуль
Няхай не ўсё збіраецца
Ёсць, груба, тут і там
Дрэва-сведка / 1942
Бук
Шчасце бярэ вышынёй, калі прайграе ў даўжыні
Увайсці
Самае істотнае
Матыльку, пабачанаму ўзімку
Вятроўнік / 1947
Нешта для надзеі
Наказ
На прагаліне / 1962
Бягляк — ніколі
Супоўны дар
Стручок малачаю
Слоўнічак
Раней на беларускую мову былі перакладзеныя толькі паасобныя вершы Роберта Фроста, якія друкаваліся ў перыядычных выданнях і анталогіях.
Перакладалі Васіль Зуёнак, Васіль Вітка, Лявон Баршчэўскі, Юрась Жалезка.