- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яшчэ ў мінулым стагоддзі, мабыць, з лёгкай рукі ненкага заезджага пана, аб беларусах пачала распаў-сюджвацца хадзячая думка, як аб народзе адпетым, кончаным. Ен, пібы, такі забіты ды цёмны, што ад яго ўжо няма чаго чакаць: яму, нібы, не ўласцівы ніякія парывы, ніякія грамадскія імкненні і ідэалы. Яго нацьянальнымі асаблівасцямі з’яўляюцца лапці на нагах, каўтун на галаве ды ціхая пакорлівасць у вачах. А ці такі ж ужо сапраўды быў забіты ды пакорны беларускі народ? Пабояў, праўда, за сваю гісторыю перанес ён нямала. Собіла яму, бачыце, пасяліцца на бонкім месцы, на скрыжаванні вялікіх дарог, на якіх зауседы сноўдаліся ўсялякія заваёўнікі, сквапныя на чужое дабро, што не раз спрабавалі пажывіцца за кошт аскоускагі дзяржавы. (К. Крапіва, Аб характары беларуса, фрагмент)