- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Язэпа Лёсіка 17 ліпеня 1930 года падчас адпачынку на Каўказе (Мацэста), куды пісьменнік паехаў паправіць страчанае ў сібірскай ссылцы здароўе, ён быў арыштаваны органамі НКУС. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў міфічным «Саюзе вызвалення Беларусі», пазбавілі звання акадэміка, выслалі ў 1931 годзе на 5 гадоў у Камышын, куды да яго ў 1933 годзе прыехала сям’я (Я. Лёсік быў жанаты з дачкой Ядвігіна Ш. Вандай Лявіцкай), што вельмі рэдка здаралася. У 1934 годзе пісьменнік быў амніставаны, аднак вярнуцца ў Мінск яму не дазволілі. Сям’я Лёсікаў пасялілася на Браншчыне, дзе Я. Лёсік змог уладкавацца настаўнікам у Малавышкаўскую школу. Хутка яму адмовілі там у працы, давялося пераехаць у в. Дубаўка Саратаўскай вобласці. Восенню 1937 года Лёсікі пераехалі ў г. Аткарск, дзе Язэп Лёсік выкладаў у педтэхнікуме рускую мову і літаратуру і напісаў сваю апошнюю працу «Сінтаксіс рускай мовы» для педвучылішчаў. 25 чэрвеня 1938 года яго зноў арыштавалі і 1 красавіка 1940 года расстралялі. Яму тады было 57 гадоў.
   Увесь твор у адным файле