- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На мяжы 1970—1980-х гг. супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР Алег Бембель для сваёй дысертацыі зрабіў апытанне сучаснікаў, што яны думаюць пра беларускую мову, яе стан і перспектывы. Адказы сабраў у кнігу, дадаў ўласныя разважанні, паслямову Уладзіміра Караткевіча, але выдаць у Беларусі не было шанцаў. У 1985 г., дзякуючы намаганням Аляксея Каўкі і Юрыя Туронка, рукапіс трапіў на Захад і быў выдадзены Згуртаваннем беларусаў у Вялікай Брытаніі. Публікацыя мела для аўтара фатальныя наступствы – ён быў звольнены з Акадэміі навук, аддзел, у якім ён працаваў, расфармаваны. А кніга, некаторыя асобнікі якой усё ж трапілі ў Беларусь і “хадзілі па руках”, здаецца, так і не была прачытаная і асэнсаваная сучаснікамі. Другое выданне выходзіць зноў намаганнямі ЗБВБ, з каментарамі, а таксама водгукамі тых, хто ў 1980-х гэтую кнігу чытаў.