- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай культурай. Педагогам адрасаваны цыклы артыкулаў пра ўвасабленне мастацкіх твораў беларускай літаратуры ў музыцы, выяўленчым, тэле- і кінамастацтве, што спрыяюць фарміраванню эстэтычна-этычнай культуры моладзі, а таксама змяшчаюцца метадычныя матэрыялы, распрацоўкі ўрокаў, псіхалагічна-педагагічныя рэкамендацыі, настаўніцкія нататкі, адрасы педагагічнага майстэрства, сцэнарыі да юбілейных дат пісьменнікаў, памятных дзён і святаў краіны, да школьных мерапрыемстваў, адлюстроўваюцца вопыт і дасягненні педагогаў краіны, друкуюцца матэрыялы для падрыхтоўкі да алімпіяд рознага ўзроўню, цэнтралізаванага тэсціравання, выпускных экзаменаў у школе і ўступных у ВНУ, да напісання рэфератаў і сачыненняў. Для заняткаў па мове друкуецца разнастайны займальны матэрыял пад рубрыкамі "З гісторыі слоў", "Лінгвістычныя заданні", "Старонка маладога лінгвіста", "З гісторыі часцін мовы, знакаў прыпынку" і інш. Беларуская мова асвятляецца ў кантэксце еўрапейскіх моў, і найперш славянскіх. Часопіс "Роднае слова" належыць да тых перыядычных беларускамоўных выданняў гуманітарна-асветніцкага кірунку, якія істотна дапамагаюць ў станаўленні нацыянальнай самасвядомасці, далучэнні маладога пакалення да беларускай і сусветнай духоўна-культур