- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа. На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі краіны. Вучням і настаўнікам, студэнтам, аспірантам, прафесійным вучоным мы прэзентуем найлепшыя літаратуразнаўчыя, мовазнаўчыя, культуралагічныя працы. “Роднае слова” называюць сапраўднай энцыклапедыяй, бо на яго старонках заўсёды прадстаўлены матэрыялы з розных галін навукі: філалогіі, культуралогіі, мастацтвазнаўства, педагогікі. Менавіта па гэтых спецыяльнасцях часопіс адносіцца да ліку рэцэнзаваных выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Унікальнасць навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” сярод іншых профільных выданняў – у яго тэматычнай разнастайнасці, належным навуковым узроўні, актуальнасці праблематыкі публікацый, высокай культуры беларускага слова. Дарагія сябры! Усе намаганні роднасловаўцаў накіраваны на захаванне традыцыйных каштоўнасцей, умацаванне патрыятызму і нацыянальнай годнасці, павышэнне прафесійнага майстэрства настаўніка.