- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарэшце скончаны гэты чарговы (гэтак зацягнуты) зборнік, разьлічаны на самага сярэдняга акардыяністага. Назоў ягоны ўжо даўно склаўся, як "Родныя Матывы", думаю, што лепш і ня трэба. Хай тыя, што граюць, ды іхныя слухачы ўспомняць пра родную зямельку. Вельмі хацелася тут надаць гарманізацыі песьняў больш народны, уласьцівы ім характар, але зрабіць гэта было амаль немагчыма, бо на акардыёне мы маем ужо вырабленыя (мэханічныя) басы. Такім чынам прыходзілася лічыцца з гэтым. У першай частцы дадзеныя амаль усе арыгінальныя мае творы, а далей ідуць мае апрацоўкі беларускіх песьняў і танцаў. Дык на добрае здароўе ды ласку. Хай вам усім Бог памагае.