Роля Беларусі ў вайне — сумныя і дзіўныя дыскусіі
2022-03-03 21:38
Пуцін працягвае вайну з Украінай і ўцягвае ў яе Лукашэнку. У сваю чаргу, Лукашэнка ўцягвае ў яе беларусаў.
Падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года прадэманстравалі ўсяму свету, што палітыка ўладаў Беларусі накіраваная супраць свайго народу і большая частка саміх беларусаў яе не падтрымлівае. Але ці цікавіць гэта ўкраінцаў, на якіх з Беларусі ляцяць балістычныя ракеты?
Як рэагуюць у свеце на сяброўства Лукашэнкі і Пуціна? Што абмяркоўваюць у сацсетках жыхары Беларусі, Украіны і Расіі? У якой меры непрызнанне Лукашэнкі ў Еўропе пасля 2020-га наблізіла пачатак вайны? Ці магло быць такое непрызнанне яе трыгерам? На гэтыя ды іншыя тэмы размаўляем з гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.