- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзядзька Квас — вясковая мянушка Міхася Красоўскага, якая стала ягоным літаратурным псеўданімам. Нарадзіўся ён 21 лістапада 1904 года ў Малынцы непадалёк Заблудава. На яго пакаленне выпаў даволі складаны, незавідны лёс. Нялёгкае дзяцінства вясковага хлапчука перарвала I сусветная вайна, якая неўзабаве выгнала праваслаўнае насельніцтва заходніх губерняў Расійскай імперыі ў бежанства. Падлеткам правёу ён перыяд рэвалюцыі і грамадзянскай вайныўстэпах Ніжняга Паволжа. Юнаком вярнуўся на сваю бацькаўшчыну, але ўжо ў іншую дзяржаву — незалежную II Рэч Паспалітую. Тут, уроднай Малынцы, давялося яму пачынаць новае жыццё з нуля: трэба было шукаць заробку, ставіць хату, аднаўляць гаспадарку, змагацца з голадам, холадам і хваро-бамі. На хутары Малынка прайшло ўсё ягонае дарослае жыццё. Памёр 10 сакавіка 1985 года. Міхась Красоўскі — селянін, які закончыў толькі чатыры класы царскай школы — здзіўляў усіх сваімі ведамі, начытанасцю. Быў самавукам, меў багатую біблятэку, у якой значнае месца займала руская літаратура. Пісаць у „Ніву" пачаў ён, як сам успамінае, на чацвёртым годзе існавання газеты. Пачаткібылі нялёгкія. Пісаннедавалася цяжкавата, але не знеахвочваўся, а толькі ўпарта працягваў спробы пісаць