- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Значнай падзеяй у гісторыі нашай дакастрычніцкай літаратуры стала ўжо самая першая кніга Максіма Гарэцкага — зборнік апавяданняў «Рунь», выдадзены ў 1914 годзе Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні. Гэтая кніга, надрукаваная, дарэчы сказаць, у друкарні таго самага «пана Марціна Кухты», якога добрым словам успамінаў у сваім перадсмяротным вершы Максім Багдановіч, была прыхільна сустрэта сучаснікамі і паплечнікамі аўтара. Газета «Наша ніва» адгукнулася на «Рунь» добразычлівай рэцэнзіяй, у якой адзначалася, што зборнік Максіма Гарэцкага вылучаецца глыбінёй і багаццем думак, моўным хараством і дасканаласцю, уносіць вялікі ўклад у беларускую літаратуру. Звярнуў увагу на кнігу маладога празаіка і Максім Багдановіч — наш першы выдатны крытык. У артыкуле «Беларускае адраджэнне», напісаным для часопіса «Украннская жнзнь» у ліпені 1914 года, ён прыгадваў «Рунь» сярод іншых цікавых твораў тагачаснай літаратуры. (Дз. Бугаёў, Пошукі вышэйшага сэнсу, фрагмент)