Руслан Хазін: Наша дыяспара амаль 200 дзён выходзіла на пратэсты
2022-05-31 15:04
Беларусам не хапіла месца не толькі ў Беларусі, але і суседняй Расеі. Іх выгналі спачатку з працы, а потым з тэрыторыі Расеі за ўдзел у акцыях супраць дыктатуры Лукашэнкі.
Пад пагрозай пераследу давялося пакідаць Расею, у якой пражыў 8 гадоў, кажа Руслан Хазін:
– Наша дыяспара амаль дзвесце дзён штодзённа выходзіла на пратэсты. Пасля пачаўся пераслед. Мяне і Уладзіміра Драгуна затрымалі за тое, што мы вывесілі беларускі сцяг на будынку Ісакіеўскага сабору на каланадзе. Пасля ўжо быў пераслед з боку беларускіх спецслужбаў. У выніку скончылася тым, што я прыехаў на сваё працоўнае месца, дзе мяне затрымала група ФСБ.
Руслан Хазін пераехаў у Варшаву. Ён прыняў удзел у „Форуме дэмакратычных сіл”. Актывіст за аб´яднанне дэмакратычнай супольнасці ў барацьбе з рэжымам Лукашэнкі. Паводле Руслана Хазіна, сваю барацьбу за дэмакратычную Беларусь ён не спыніць.
Беларускае Радыё Рацыя