- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У эфіры нядзельны канцэрт-віншаванне «Жадаю вам», сто дваццаць дзявяты выпуск, — паведаміў урачысты барытон, і Макар канчаткова абудзіўся. Галава балела да божай моцы. Стваралася ўражанне, што ўнутры яе, па мазгавых звілінах, казытліва поўзалі мухі. У роце было як насцана, а да горла, намагаючыся выйсці на-гара, падступаў халодны камяк млосці. Выгаліўшы вочы, Макар каўтнуў даўкую сліну, камяк адступіў, праваліўся на дно страўніка і растаў там, агідным халадком адбіўшыся пад дыхніцай. (фрагмент)