- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэт, пісьменьнік i палітык Першымі прэміямі імя Васіля Быкава ўганараваныя Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў і Павал Севярынец. Прадстаўніца ўладаў прыгразіла звольніць наглядчыцу музэю, ля якога адбывалася цырымонія. Прэмія “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава заснаваная рухам “За свабоду”, які Міністэрства юстыцыі ўпарта не жадае рэгістраваць. Сёлета яна ўручаная ўпершыню. Ляўрэатаў вызначала журы, у склад якога ўвайшлі Генадзь Бураўкін, Івонка Сурвіла, Аляксей Марачкін, Сьвятлана Алексіевіч, Сяргей Навумчык ды іншыя вядомыя асобы. У гэтым годзе прэміяй уганараваныя Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў і Павал Севярынец. Яны атрымалі статуэткі “За свабоду думкі”, якія зрабіў скульптар Віктар Копач, і дыплёмы.