be
pdf

Салідарнасць у інтэрнэце 69

gazetaby

8 гадоў невядомасці Дзмітрый Завадскі знік пры нявысветленых абставінах па дарозе ў аэрапорт «Мінск2», куды скіроўваўся сустрэць з Масквы журналіста ОРТ Паўла Шарамета. З таго часу пра лёс журналіста нічога невядома. Ён афіцыйна прызнаны памерлым, аднак за яго забойства ніхто не адказаў — некалькі асобаў асуджаныя на розныя тэрміны пазбаўлення волі толькі за выкраданне і незаконнае ўтрыманне Дзмітрыя ў няволі. Дзмітрый Завадскі нарадзіўся 28 жніўня 1972 года. З 1994 па 1997 гг. быў асабістым аператарам Аляксандра Лукашэнкі. Са студзеня 1997 г. працаваў аператарам Грамадскага расійскага тэлебачання (ОРТ). Вясной 1997 г. быў арыштаваны разам з журналістам ОРТ Паўлам Шараметам і абвінавачаны ў незаконным перасячэнні беларускалітоўскай мяжы (падчас здымкаў рэпартажу пра яе празрыстаць) і ўмоўна асуджаны на паўтара гады пазбаўлення волі. З кастрычніка 1999 па травень 2000 працаваў у Чачні, дзе разам з Паўлам Шараметам здымаў для ОРТ фільм «Чачэнскі дзённік». 7 ліпеня 2000 г. знік пры нявысветленых абставінах па дарозе ў аэрапорт «Мінск2».

Каталёг: Kamunikat.org
  • Дата выхаду: 2008-07-08
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://www.gazetaby.com Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org