Салон незалежных беларускіх выдавецтваў у рамках Кніжнага кірмаша 2026 у Беластоку
2026-04-10 18:55
Гэта
добрая нагода сустрэцца з аўтарамі і выдаўцамі, паглядзець, чым сёння
жыве беларуская кніжная прастора, пагартаць новыя выданні і знайсці
штосьці цікавае для сябе.
Салон будзе працаваць у часе кірмаша:
17.04.2026 / 10:00–18:30
18.04.2026 / 10:00–18:30
19.04.2026 / 10:00–16:30
Сярод беларускіх незалежных выдаўцоў будуць прадстаўленыя, між іншымі:
Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку,
Kamunikat.org,
Gutenberg Publisher,
Kniżny vyraj,
Połackija labirynty,
SayBeat,
Studio Magenta,
ARCHE,
Skaryna Press,
Rozum Media,
Беларускае гістарычнае таварыства,
Праграмная рада тыднёвіка «Ніва».
Chorten Arena, ul. Słoneczna 1, Беласток Стэнд 79
Запрашаем таксама на аўтарскую сустрэчу з
Арцёмам Шуканавым пры кнізе «Пентаквантар», выд.
Gutenberg Publisher, што пройдзе ў межах літаратурнага фестывалю
«Na Pograniczu Kultur» на Кніжным кірмашы ў Беластоку | Targi Książki w Białymstoku.
Сустрэча адбудзецца 18 красавіка 2026 (субота) Chorten Arena, ul. Słoneczna 1, Зала № 2. Пачатак у 11:00
Уваход вольны.
«Пентаквантар» – посткіберпанк-раман: неўтаймаваны і маштабны тэхнатрылер, у якім аўтар спрабуе мадэляваць будучыню. У сваіх разважаннях ён закранае магчымасці штучнага інтэлекту, этыку ўзаемаадносін чалавека з ім, прынцыпы працы карпарацый і адказнасць за прыняцце рашэнняў. Зброя, каханне, пагоні і пошукі бодгісатвы – як і належыць добрай гісторыі – робяць твор Арцёма Шуканава спалучэннем дынамічнага сюжэту і глыбока прапрацаванай думкі, што выходзіць па-за межы дзяржаў і ўяўлення.
Заінтрыгавалі? – То прыходзьце!
Сустрэча будзе перакладацца на польскую мову.
Магчымасць падпісаць кнігу у аўтара таксама будзе.
Да сустрэчы на кірмашы!