Санкцыі і Дзень салідарнасці з Беларуссю — чым займаецца офіс Ціханоўскай?
2021-02-03 15:10
Актыўнасці Святланы Ціханоўскай і яе каманды можна пазайздросціць: сустрэчы з еўрапейскімі палітыкамі і ўдзел у розных міжнародных канферэнцыях, актуальныя каментары на падзеі ў Беларусі, удзел у складанні санкцыйных спісаў і гэтак далей.
Што ўваходзіць у праграму анансаванага офісам Ціханоўскай міжнароднага Дня салідарнасці з Беларуссю? Ці даюць плён сустрэчы і перамовы Ціханоўскай з лідарамі іншых краін? Што ўяўляе сабой “чацвёрты пакет” санкцый?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Франак Вячорка.