«Сармат». Новы відэапраект пра шляхецкую культуру ад «Будзьма!»
2023-10-23 21:35
У відэапраекце «Сармат» размаўляем пра шляхецкую культуру ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы. Вядоўца праекта «Сармат» Васіль Калач — акцёр, рэжысёр, выкладчык гістарычнага фехтавання.
У першай серыі распавядаем пра гісторыю шаблі, бо шляхціч — той, хто народжаны для шаблі. Калі шабля ўвайшла ў нашую вайсковую традыцыю? Чаму гэтая зброя называлася ў нас і «батарувка», і «зыгмунтоўка», і карабэла ці драгунка? Якой формы магла быць шабля і як называліся яе дэталі? Калі і як шляхцічаў пачыналі вучыць фехтаванню?
У другой серыі разбурым распаўсюджаныя, але памылковыя меркаванні. Маўляў, шляхта — гэта такія заможныя людзі, якія сабраліся, прыдумалі сабе гербы і дрэс-код, ды вырашылі, што яны тут галоўныя. Або і такое ёсць: шляхта — гэта злыя польскія паны, якія прыгняталі беларускага батрака ў лапцях і сярмязе. Кім жа была шляхта насамрэч?
Глядзіце гістарычны цыкл
«Сармат», дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах пад відэа, дасылайце нам свае прапановы і ідэі для наступных выпускаў на электронную пошту
thebudzma@gmail.com або ў тэлеграм-бот
@BudzmaSuviaz_Bot.
Новыя серыі відэапраекта
«Сармат» будуць выходзіць на нашым
ютуб-канале штопятніцу. Падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць.