en

Савіцкі Мікалай

Савіцкі Мікалай

Нарадзіўся 04.02.1934 у в. Паўлаўшчына Глыбоцкага р-на Віцебскай вобласці. Беларускі вучоны ў галіне эканамічнай інфарматыкі, прафесар. Сябар клуба “Спадчына” (1988 г.)

Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1957 г.). Выкладчык рахункова-бухгалтарскай школы ў Віцебску (1957 – 1959 гг). Аспірант Маскоўскага эканоміка-статыстычнага інстытута (1960 – 1963 гг). Кандыдат эканамічных навук (1963 г.). Малодшы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі АН БССР (1963 – 1964 гг.). З 1964 г. у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце: старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедрай (1965 – 1986), дэкан вячэрняга факультэта (1976 – 1978 гг.), прафесар кафедры (1986 – 2001 гг). Звольнены з працы па палітычных матывах.

Аўтар навуковых прац па эканамічнай інфарматыцы, праграмаванні, тэхналогіі захоўвання і апрацоўкі звестак, аўтаматызацыі ўліку; стваральнік кафедры новых тэхналогій у гэтай галіне. Аўтар метадычна-навуковай літаратуры, дапаможнікаў і падручнікаў для эканамічных тэхнікумаў і ВНУ. Па яго падручніках вучацца студэнты і па сённяшні дзень. Надрукаваў звыш 100 навуковых прац. Аўтар першага “Руска-беларуска-англійскага слоўніка па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы” (1992 г.), першых вучэбных дапаможнікаў на беларускай мове (1996 г, 2000 г.). Пасля звальнення з працы ў 2001 г., 2003 г. і 2005 г. падрыхтаваў і надрукаваў за мяжой (у Расіі) два вучэбныя дапаможнікі (на рускай мове), адзін з якіх выйшаў дзвюмя выданнямі. Гэтыя кнігі кіраўніцтва БДЭУ выдаць на беларускай мове не дазволіла.

Да 1995 г. шмат разоў атрымліваў узнагароды ад рэктарата і міністэрства: медалі, ганаровыя граматы, граматы, падзякі, грашовыя прэміі.

Па ўласнай пісьмовай заяве выйшаў з КПСС ў маі 1991 г. Сябар ТБМ імя Францыска Скарыны і ТБШ, некалькі скліканняў абіраўся ў вышэйшыя органы кіравання. Прымае актыўны ўдзел у рабоце БНФ “Адраджэнне”. Выступае ў друку, на канферэнцыях, дзе разглядаюцца праблемы нацыянальнай культуры, навукі і адукацыі. За ўдзелы ў мітынгах неаднаразова быў збіты і пасаджаны ў турму.

Уганараваны медалём Герба “Пагоня” (23.03.1997 г.) за актыўны ўдзел у нацыянальным Адраджэнні і змаганні за родную мову; імянным Срэбным пярсцёнкам з выявай Герба “Пагоня” і надпісам “Жыве Беларусь” (25.03.2003 г.) і апаведнымі дыпломамі. Занесены ў кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

Савіцкі Мікалай :: Publications

pdf

Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы

Беларускі клясычны правапіс
Савіцкі Мікола

Слоўнiк-даведнiк зьмяшчае больш за 3000 найбольш ужывальных тэрмiнаў па iнфарматыцы й вылiчальнай тэхнiцы. Кожны тэрмiн прыводзiцца на беларускай i ангельскай мовах i даецца яго тлумачэньне па-беларуску. Мэта слоўнiка — спрыяць замацаваньню й далейшаму развiцьцю беларускамоўнай тэрмiналёгii па iнфарматыцы...… More

pdf

Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы


Савіцкі Мікола

Слоўнік-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове. Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы...… More

Руска-беларуска-англійскі слоўнік па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы


Савіцкі Мікола

У слоўнік уключаны каля тысячы няйбольш шырокаўжывальных словаў i тэрмінаў інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі. Гэта першы слоўнік беларускай тэрміналогіі гэтых галінаў мавукі (аўтару невадомы падобныя). Слоўнік разлічаны на шырокага чытача: вучняў і настаўнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў, навукоўцаў, практыкаў...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org