- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзённікі І.П.Голубева — адна з нямногіх памятак пра падзеі 1916—1923 гг. у Мінску. Панарама тых бурных гадоў прадстаўлена адначасова ў двух вымярэннях. 3 аднаго боку, з пазіцыі рабочага-бальшавіка, які за пяць гадоў праходзіць эвалюцыю ад перакананага камуніста да цалкам разачараванага ў гэтай ідэі чалавека. 3 другога боку, перад намі трагедыя галавы вялікага сямейства, любячага бацькі, хрысціяніна, які не можа зразумець і прыняць суровыя рэаліі таго часу, паступіцца высокімі маральнымі прынцыпамі: Упершыню перад намі споведзь «маленькага чалавека», які перажыў рэвалюцыйныя падзеі пачатку XX стагоддзя, чалавека шчырага, памяркоўнага і назіральнага. Для масавага чытача.