- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая кніга – аповед пра дарогу, якая пачалася ў 1944 годзе ў Баранавічах, ідзе далей на захад праз ваенную й паваенную Нямеччыну, кіруецца далей на поўнач празь Ля-Манш у маляўнічую Шатляндыю, заварочвае на поўдзень у цэнтральную Англію ды вяртаецца на эўрапейскі кантынэнт у Бэльгію, каб адтуль, пасьля... Болей »
Кніжка былога шматгадовага старшыні Зьвязу Палякаў Беларусі прысьвечаная станаўленьню і разьвіцьцю польскага грамадзка-культурніцкага руху ў найноўшай Беларусі. Гэта тэма выклікае жывую цікавасьць як у Беларусі, гэтак і ў Польшчы. Таму кніжка забясьпечаная двума уступамі польскіх аўтараў (Яна Новака... Болей »
Дзіўная сіла фотамастацтва! Яна лёгка вяртае нас у мінулае, дазваляе станавіцца саўдзельнікамі жыцця продкаў і перажываць моцныя пачуцці. Нездарма краязнаўцы Леаніл Ляўрэш і Уладзмір Круцікаў выканалі ўнікальную працу: сабралі больш ста выяваў Ліды на старых малюнках, паштоўках і фотаздымках, каб сучасныя... Болей »
Зараз мала хто ведае пра асобы, якія выступілі супраць камуністычнай ідэі. Віхура пад назовам “сацыялістычная рэвалюцыя” змяла не толькі чалавечыя лёсы, але і важныя гістарычныя падзеі. Горш за ўсё, канешне, што пацярпелі мільёны нявінных грамадзян. Хто быў не згодны з новай уладай 1917 году - павінен... Болей »
Масей Сяднёў, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Надзея Артымовіч, Сакрат Яновіч – далёкая і блізкія - паводле геаграфічнай адлегласці, і вельмі блізкія па духу незалежнасці, па творчым таленце. Беларускія пісьменнікі, якія стваралі па-за межамі духоўнай Бацькаўшчыны, творы якіх з’яўляюцца арганічнай... Болей »
У навуковай літаратуры вольнае мулярства або масонства звычайна вызначаецца як этычны або рэлігійна-этычны рух, які канчаткова аформіўся напачатку XVIII ст. у Англіі. Паводле вольнамулярскай ідэалёгіі мэтаю дзейнасьці яе прыхільнікаў зьяўляецца духоўнае ўдасканаленьне чалавека і ўсталяваньне братэрскіх... Болей »
Выданьне ў суаўтарстве беларускіх гісторыкаў з Польшчы Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча дае магчымасьць даведацца пра гісторыю Беларусі для беларусаў у Польшчы ды проста жыхароў гэтай краіны. Аўтары прапаноўваюць гісторыю Беларускага народу ад моманту далучэньня Беларускіх земляў да Расейскай імпэрыі... Болей »
Дасьледчыца з Польшчы спрабуе ўвесьці ў польскую гістарыяграфію цэлы пласт палітычнага і грамадзкага жыцьця Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, нязьменнай часткай якой быў беларускі каталіцкі рух 20-30-х гадоў. Традыцыйна, у польскай гістарыяграфіі калі і з’яўлялася беларуская тэматыка міжваеннага часу... Болей »
Праца беластоцкага беларускага гісторыка Антона Мірановіча прысьвечаная культу Маці Божай Корнінскай, які быў распаўсюджаны ў XVIII ст. на Падляшшы, Гарадзеншчыне, Берасьцейшчыне, Мазоўшы, Валыні ды Галіцыі. Дзякуючы “Кнізе цудаў”, якая захавалася ў бібліятэцы Супраскага манастыра можна часткова адкрыць... Болей »
Раскрыцьцё невядомых старонак беларускай гісторыі пасьля першай сусьветнай вайны і ліхалецьця пачатку 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Выданьне зьяўляецца не толькі займальным расповедам “прыгодаў амэрыканцаў у Беларусі”, але і дае штуршок да далейшага пошуку нашай гісторыі – забытай, забароненай, запоўненай... Болей »
Зборнік матэрыялаў канферэнцыі, што прайшла ў Празе і была прысьвечаная нацыянальнаму адраджэньню чэхаў і беларусаў. Удзельнікі канфэрэнцыі, якія закраналі пытаньні нацыятварэньня двух эўрапейскіх народаў. І калі для чэскае нацыі пытаньне нацыятворчасьці ужо не актуальнае, то для беларусаў, якія толькі... Болей »
Першыя дні, тыдні і месяцы пасьля 17 лістападу 1989 году ў «Каардынацыйным цэнтры Грамадзянскага форуму», які знаходзіўся пасярод Прагі, мы былі максымальна засяроджаныя і разам з тым па-свойму сьляпыя. Засяроджаныя на разьвіцьці сытуацыі ў краіне, мы заставаліся сьляпымі ў замежнай палітыцы. Мы ня ведалі... Болей »
Выданне змяшчае ў сабе артыкулы і матэрыялы, якія прагучалі на ІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў, што адбыўся ў Мінску ў траўні 1995 г., і быў прысвечаны праблеме Бeлaрусі «паміж Усходам і Захадам». Праблемам міжнацыянага, міжрэлігійнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Адметна... Болей »
Стасункі паміж Беларуссю і Германіяй - гэта не толькі войны, якія ўзгадваюцца ў мінулым, але і добрыя узаемасувязі ў сферы культуры, будаўніцтва, літаратуры, бадай усіх аспектаў грамадскага культурнага і палітычнага жыцця. Менавіта гэтым аспектам быў прысвечаны Міжнародны "круглы стол" з удзелам вучоных... Болей »
Кніга сабрала ў сабе матэрыялы ІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў, які адбыўся ў Мінску ў траўні 1995 г. і быў прысвечаны праблеме Бeлaрусі «паміж Усходам і Захадам». Канферэнцыя мела некалькі напрамкаў, сярод якіх гістарычна-культурныя ўзаемадачыненні, пытанні адукацыі, моўныя і літаратурныя кантакты.... Болей »
Першым консулам Расіі ў далёкай і загадкавай Японіі яшчэ ў 19 стагоддзі быў беларус - Іосіф Гашкевіч. Варта адзначыць, што японцы вельмі насцярожана ставіліся да замежнікаў. Нават консулам было забаронена глыбока заязджаць ў краіну. А Іосіфа Гашкевіча яны з любасцю называлі "белавалосы консул". Менавіта... Болей »
Дадзеная кніга прадстаўляе сабой збор матэрыялаў і даследаванняў, якія прагучалі на Трэціх Скарынаўскіх чытаннях, прысвечаных 480-годдзю беларускага кнігадрукавання. Мерпарыемства адылося ў Полацку 9-12 верасня 1997 г. Некаторыя матэрыялы ўпершыню агучваюць невядомыя дагэтуль аспекты жыцця кнігадрукара... Болей »
Выданне сабрала ў сабе матэрыялы трэціх і чацвертых Карэліцкіх краязнаўчых чытанняў і прысвечана такім постацям Беларусі, як Ян Чачот і Ігнат Дамейка. Выданне падкрэслівае, што абодва нарадзіліся на тэрыторыі Карэліччыны, абодва сябравалі з Адамам Міцкевічам. Адпаведна і кніга падзелаена на дзьве часткі.... Болей »
Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца... Болей »
W poznaniu politologicznym istotne miejsce zajmuje kwestia przeobrażeń ustrojowych i społecznych różnych krajów. W tym względzie na szczególną uwagę zasługuje Białoruś. Jest to kraj bezpośrednio graniczący z Polską. Historyczne losy Białorusi splotły się z losami Polski tak poprzez zmiany granic, jak... Болей »