- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У навуковай літаратуры вольнае мулярства або масонства звычайна вызначаецца як этычны або рэлігійна-этычны рух, які канчаткова аформіўся напачатку XVIII ст. у Англіі. Паводле вольнамулярскай ідэалёгіі мэтаю дзейнасьці яе прыхільнікаў зьяўляецца духоўнае ўдасканаленьне чалавека і ўсталяваньне братэрскіх адносінаў паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасьцяў і рэлігіяў, прыхільнікамі розных сацыяльна-палітычных пазыцыяў. Дасьледаваньне дзейнасьці вольных муляраў ёсьць новым сюжэтам беларускай гістарыяграфіі апошняга часу. Толькі ў 1990-я гады беларускія гісторыкі заняліся навуковай распрацоўкай праблемы, якая за савецкім часам была зманапалізаваная прапагандыстамі. Зборнік зьяўляецца першай у беларускай гістарыяграфіі спробай навуковага асвятленьня вольнамулярскага (масонскага) сьледу ў айчыннай гісторыі канца XVIII – пачатку XX ст. Стваральнікі кнігі імкнуліся сродкамі навуковага аналізу праверыць антымасонскія стэрэатыпы масавае сьвядомасці. Матэрыялы зборніка знаёмяць чытача з таямнічым сьветам масонскіх ложаў, дзейнасьць якіх у пэўныя перыяды беларускай гісторыі была істотным фактарам грамадзка-палітычнага і культурнага жыцьця.