be

Пошук

"gistoryya-belarusi-post-10412" Вынікі:
Будзьма: круглы год з беларускай гісторыяй

Будзьма: круглы год з беларускай гісторыяй

Каляндар на 2014 год

Каляндар выдадзены па замове Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”... Болей »

Гісторык з Віцебска
html

Гісторык з Віцебска

жыццяпіс Аляксея Сапунова
Хмяльніцкая Людміла

Яшчэ ў мінулым стагоддзі пад рэдактараствам Аляксея Сапунова вышлі пяць тамоў па гісторыі Віцебска. Выданне "Віцебская даўніна", бадай, адно з найбольш поўных і грунтоўных даследаванняў па гісторыі роднага гораду. Жыццёвы шлях гэтага чалавека цалкам і бесперапынна быў звязаным з гісторыяй. Доўгі час... Болей »

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы
pdf

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы


Глобус Адам

Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі — надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка... Болей »

Гісторыі з белага свету
pdf

Гісторыі з белага свету


Лукша Міра

Міра Лукша, аўтарка з другога пакалення беларускіх літаратараў у Польшчы, як і іншыя сябры БЛА "Белавежа", бесперарыўна дзейнічаючага ў Польшчы ад паўстагоддзя, кіруецца слядамі ўласнай тоеснасці. Аўтарка сямі літаратурных зборнікаў заглыбляецца і адкрывае дутпу чалавека пагранічгча, прабуе апісаць... Болей »

Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містара Кайндлі

Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містара Кайндлі


Граяускас Гінтарас

“Біць альбо не біць? “— маральная дылема рыцара. Герой аповесці Гінтараса Граяускаса адпраўляецца на пошукі дракона, каб яго забіць, бо гэта лагічна і натуральна, калі ты завешся рыцарам. Тваё атачэнне патрабуе ад цябе канвенцыйнага дзеяння — забойства. Гэта экзамен, які належыць здаць, каб цябе прызналі... Болей »

Гісторыкі і ўлада

Гісторыкі і ўлада

нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ-ХХ ст.
Лівднэр Райнер

Кніга нямецкага гісторыка Райнэра Лінднэра з'яўляецца першым даследаваннем узаемадачыненняў гістарычнай навукі і палітыкі ў Беларусі. Бесстаронне аналізуючы шматбаковую сувязь паміж гісторыяй, фармаваннем нацыі і дзяржаўнай палітыкай, аўтар стварае панараму інстытуцыйна-кадравых і канцэптуальна-зместавых... Болей »

Гісторыі ў прыцемках
pdf

Гісторыі ў прыцемках


Дзядзенка Зміцер

Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар”... Болей »

Гісторыі з гродзенскіх вуліц
pdf

Гісторыі з гродзенскіх вуліц

Гродна 1930-40-х вачыма жыхароў. Працяг
Кулевіч Руслан

Кніга змяшчае ўспаміны дваццаці сямі гродзенцаў пра перыяд 1930-1940 гг., а таксама фотаздымкі з іх сямейных архіваў і выявы тагачаснага горада. Героі распавядаюць гісторыі свайго дзяцінства і юнацтва, апісваюць падзеі пры зменах улады і штодзённае жыццё гараджан. Польскія назвы ў кнізе пададзены згодна... Болей »

Гісторыі пра Музей Максіма Багдановіча

Гісторыі пра Музей Максіма Багдановіча


Качаткова Паліна

Паліна Качаткова (Сцепаненка) - даследчык творчасці Максіма Багдановіча, музеязнаўца, літаратар, журналіст. Нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла філфак БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Мак сіма Багдановіча ў Мінску. Прымала ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі... Болей »

Гісторыі пані
epub

Гісторыі пані

Нявыдуманыя аповеды
Рублеўская Людміла

Ці шмат са мной здаралася незвычайнага? Гэта гледзячы як ацэньваць... Часам выпіты кубак кавы можа стацца падзеяй большай, чым землятрус. Нашае жыццё — гэта наша памяць. А нічога больш няпэўнага за памяць няма. Што мы бачым, азірнуўшыся? Бляск разбітых шкельцаў? Раскіданыя там-сям рэдкія дыяменты? Але... Болей »

Бабскія гісторыі
pdf

Бабскія гісторыі


Лукша Міра

“Бабскія гісторыі” – пяшчотна-шчымлівы аповед аб жыцці звычайных вясковых кабет. Апавяданні – вынік назіранняў і гутарак, якія аўтарка, журналістка тыднёвіка “Ніва”, праводзіла (і надалей праводзіць) с простымі людзьмі – жыхарамі падляшскіх вёсак. Розныя лёсы і розныя жыцці, але ўсіх гераінь кнігі яднае... Болей »

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа Х-ХХІ ст.

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа Х-ХХІ ст.


Першыя сляды чалавека ў басейне Віслы і Одэра з'явіліся каля 100 тыс. гадоў да н. э. Неандэртальцы-паляўнічыя (homo sapiens neandertalis) пранікалі галоўным чынам на тыя землі, якія сёння ляжаць на поўдні Польшчы. Першыя сляды сталых стаянак чалавека (homo sapiens) сягаюць перыяду мезаліту (8-5,5 тыс.... Болей »

Еўрапейскія гісторыі
html

Еўрапейскія гісторыі

Апавяданні
Вашко Лявон

Еўрапейскія гісторыі Лявона Вашка – еўрапейскія толькі з назвы, ну,і, магчыма, яшчэ з геаграфічнага палажэньня, бо Беларусь, як ні круці, геаграфічна знаходзіцца ў Еўропе. Магчыма, што еўрапейскія яны таму, бо надта ж караценькія, надта ж сціслыя, надта багата тэмаў даюць да ваабражэньня, да ўяўленьня.... Болей »

Зь гісторыі русыфікацыі Вялікалітвы
pdf

Зь гісторыі русыфікацыі Вялікалітвы


Станкевіч Ян

Гэта паданы разгляд Др. Я.Станкевіча дзьвюх працаў, каторых тэмаю ёсьць русыфікацыя Беларусі. Праца А.Пушкарэвіча беларускім чытачом мала прыступная, а другая вялікая (340 бач.) праца Александры Цьвікевіча зусім няпрыступная; часьць яе была надрукаваная ў менскім часапісе "Полымя", а цэласьць вышла ў... Болей »

Нарысы гісторыі беларускай лексікаграфіі

Нарысы гісторыі беларускай лексікаграфіі

ХІХ - пачатак ХХ ст.
Гуліцкі М.Ф.

Гуліцкі Мікалай Фёдаравіч — дацэнт, кандыдат філалагічных навук, ВАК СССР 19.12.1979 года. Выпускнік філалагічнага факультэта МДПІ імя Максіма Горкага 1960г. , вучоная ступень прысуджана па спецыяльнасці “Беларуская мова”. Стажыраваўся — БДУ, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі; выкладаў... Болей »

Нарыс гісторыі беларускай дзяржаўнасці

Нарыс гісторыі беларускай дзяржаўнасці

ХХ стагоддзе

«Нарыс гісторыі беларускай дзяржаўнасці» прысвечаны надзвычай важнай і актуальнай праблеме айчыннай гісторыі. На аснове аналізу гістарыяграфічнай літаратуры і новых крыніц аўтарскі калектыў паспрабаваў асэнсаваць і адлюстраваць складаны працэс генезісу беларускай дзяржаўнасці ў XX стагоддзі: ад выпрацоўкі... Болей »

Будучыня гісторыі
pdf

Будучыня гісторыі

Зборнік артыкулаў па сучаснай гістарыяграфіі

Анкерсміт Фрэнк, Гістарыяграфія i постмадэрнізм Кар Эдвард Гэлет, Прычыннасць у гісторыі Леві Джавані, Пра мікрагісторыю Мэгіл Алан, „Вялікі наратыіў" i гістарычная навука Покак Джон Г. Э., Канцэпцыя мовы і metier d'historien Прынз Гўін, Вусная гісторыя Скот Джоан, Жаночая... Болей »

Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя
pdf

Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя


Запрудскі Ігар

У кнізе характарызуюцца асаблівасці літаратурнага працэсу ў Беларусі ў сярэдзіне і другой палове ХІХ ст. Асвятляюцца праблемныя аспекты жыцця і творчасці беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры, аналізуюцца прадугледжаныя праграмай для ВНУ пытанні фарміравання нацыянальнай свядомасці, друку, паэтыкі... Болей »

З гісторыі ўласных імёнаў

З гісторыі ўласных імёнаў


Шур Васіль

У гэтай кнізе пойдзе гаворка пра нашыя беларускія асабовыя імёны, прозвішчы, тапанімічныя назвы. У моўнай пра ктыцы кожны з нас нярэдка карыстаецца імі. Уласныя назвы складаюць частку нашага слоўніка, частата іх ужывання ў мове досыць высокая. За апошнія гады ў беларускім мовазнаўстве з’явілася немала... Болей »

Да гісторыі беларускага руху
pdf

Да гісторыі беларускага руху


Луцкевіч Антон

У зборнік аднаго з заснавальнікаў Беларускае Сацыялістычнае Грамады і беларускае дзяржаўнасьці Антона Луцкевіча (1884—1942) уключаныя яго найбольш вядомыя творы, прысьвечаныя гісторыі беларускага руху.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org