- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад падзеяў, якія апісаныя ў кнізе, прайшло больш за дзесяць гадоў – мінімальна неабходны тэрмін, каб можна было ня толькі падаваць фактуру, але падыйсьці да пэўнай ступені аналізу. Аўтар кнігі – жывы ўдзельнік векапомных падзеяў найноўшае гісторыі Беларусі: утварэньне Беларускага Народнага Фронту і абвяшчэньне... Болей »
Пасля больш чым паўстагоддзя шальмавання ці проста замоўчвання вяртаецца да нас імя Вацлава Ластоўскага (1883—-1938). Жыццёвы шлях сакратара "Нашае Нівь”, прэм'ер-міністра БНР, акадэміка і неадменнага сакратара Беларускай Акадэміі навук адлюстроўвае паваротныя моманты ў лёсе Беларусі першай трэці XX... Болей »
Гэта кніжка пра людзей, чый жыццёвы лёс у той ці іншай меры звязаны з Пружаншчынай, хто ўносіў ці ўносіць свой пасільны ўклад у агульную справу беларускага нацыянальнага адраджэння. Кніжка адрасуецца краязнаўцам, студэнтам, настаўнікам і вучням школ, работнікам і чытачам бібліятэк, усім тым, хто цікавіцца... Болей »
Гэтая кніжка-даведнік складаецца з артыкулаў пра людзей, чый жыццёвы лёс так ці інакш звязаны з Пружаншчынай, хто ўносіў і ўносіць свой пасільны ўклад у згульную справу беларускага нацыянальнага адраджэння. Даведнік адрасуецца краязнаўцам, настаўнікам, работнікам бібліятэк і музеяў,студэнтам, усім тым... Болей »
У працы разглядаюцца аспэкты жыцьця і дзейнасьці княгіні Магдалены Радзівіл (1861—1945), якія звычайна заставаліся па-за ўвагаю дасьледнікаў. У першай частцы аўтар разглядае ўнёсак гэтай асобы ў нацыянальнае і рэлігійнае адраджэньне Беларусі, у прыватнасыці ейныя погляды на Грэка-Каталіцкую Царкву. У... Болей »
“На хвалі Адраджэньня”– зборнік паэтычных твораў і эсэ пра гістарычную спадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу. Асобныя творы гучалі на радыё “Свабода” (2007-2010) і публікаваліся... Болей »
«Грунвальд. Grunwald» - навіны беларускага адраджэньня. Інфармацыйны бюлетэнь беларускага культурнага таварыства «Грунвальд». Меркаваньне аўтараў публікаваных матэрыялаў не абавязкова супадае зь меркаваньнем рэдакцыі.... Болей »
«Грунвальд. Grunwald» - навіны беларускага адраджэньня. Інфармацыйны бюлетэнь беларускага культурнага таварыства «Грунвальд». Меркаваньне аўтараў публікаваных матэрыялаў не абавязкова супадае зь меркаваньнем рэдакцыі.... Болей »
Выданне расказвае пра лёс каштоўнейшай калекцыі дакументальных помнікаў са збораў Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні. У дадатку - пералік архіўных дакументаў Беларускага музея, забраных НКУС пры ЛітССР 15-16.08.1944 года.... Болей »
У кантэксце культуры эпохі Адраджэння даследуецца філасофская і грамадска-палітычная думка Беларусі XVI—XVII стст. Вызначаюцца спецыфічныя рысы айчыннага Рэнесансу і гуманізму, аналізуюцца анталагічныя, метадалагічныя, гнасеалагічныя, этычныя і сацыяльна-палітычныя погляды беларускіх мысліцеляў, прасочваецца... Болей »
Кніжка, якую Вы трымаеце ў сваіх рукох — гэта другое пакаленьне “Збораў Беларушчыны”. Першыя пяць рэ-дакцыяў “ЗБ” (некалькі тысячаў асобнікаў) былі выпуш-чаныя “Маладым Адраджэньнем” на грунце ўласнага досьведу 1996-97 гг., разыйшліся па ўсёй краіне ў 97-98 гг. і ўяўлялі сабою беларускія мэтадычкі для... Болей »
Гэтым пачынаем выданьне бюлетэня Беларускага грамадзкага аб'яднаньня "Ветэраны Адраджэньня". Плянуецца зьмяшчаць у ім матэрыялы з гісторыі адраджэнскіх рухаў: біяграфіі, успаміны, дакументы й г.д., а таксама зьвесткі пра дзейнасьць яго цэнтральных органаў, гарадзкіх і раённых арганізацый. Посьпех гэтай... Болей »
Час ляціць хутка. Ідуць гады. Хацелася б хоцьштосьці занатаваць, пакінуць на паперы, што яшчэ помніцца. Шмат аб чым трэба расказаць, але гэты мой успамін – толькі пра аднаго чалавека. На пачатку лета 1993 году, у чэрвені месяцы, ня стала майго найлепшага сябра, зь якім давялося ўсё жыцьцё крочыць разам... Болей »
У 60-х гадох мінулага стагодзьдзя па Менску хадзілі чуткі пра хлопцаў з Політэхнічнага, якія намерыліся зьнішчыць у цэнтры сталіцы глушыльную ўстаноўку. Калі іх арыштавалі, дык, паводле легенды, інстытуцкі прафэсар, азнаёміўшыся з разьлікамі, сказаў, што на экзамэне за гэта мог бы паставіць “пяцёрку".... Болей »
У часы больш як стогадовай акупацыі Беларусі царскай Расеяй было забаронена ўжыванне беларускай мовы і праводзілася жорсткая русіфікацыя. У гады Першай сусветнай вайны акупацыйныя ўлады кайзераўскай Германіі надалі беларускай мове статус афіцыйнай, дазволілі адукацыю на беларускай мове і нават спрыялі... Болей »
Адной з характэрных, дагэтуль, на жаль, недастаткова па-сапраўднаму ацэненых асаблівасцей развіцця беларускай культуры і мастацтва мінулага было іх шчыльнае ўзаемадзеянне з культурай і мастацтвам Заходняй Еўропы. Гэтаму садзейнічалі геаграфічнае становішча нашай краіны, што знаходзіцца амаль у цэнтры... Болей »
У кнізе аўтар прасочвае жыццёвы і творчы шлях сваёй жонкі, усведамленне ёю як навукоўцам-педагогам неабходнасці праз узгадаванне студэнтаў, напісанне і выданне падручнікаў, дапаможнікаў, выступленне ў перыядычным друку ўсяляк спрыяць фарміраванню такой маладой змены беларускага народа, якая б даражыла... Болей »
У зборніку змешчаны артыкулы, якія былі прадстаўлены ў выглядзе дакладаў і паведамленняў на Чацвёртых Скарынаўскіх чытаннях «Віленскія выданні Францыска Скарыны ў кантэксце эпохі Адраджэння». Чытанні былі прысвечаны 490-годдзю кнігадрукавання ў Вялікім Княстве Літоўскім і адбыліся 27 красавіка 2012 г.... Болей »
Славянскі рамантызм эпохі нацыянальна-вызваленчых рухаў — з'ява цэласная, сістэмная, адзінства якой абумоўлена цэлым шэрагам агульных тыпалагічных заканамернасцяў і перадумоў, і разам з тым унутрана супярэчлівая, разнастайная ў сваім нацыянальным шматквецці, змесце і формах мастацкага ўвасаблення. Калі... Болей »