Сетка суботніх беларускіх школак паўстае ў Польшчы
2023-12-15 22:50
У некаторых польскіх гарадах, дзе асабліва вялікія асяродкі беларускай эміграцыі, ствараюцца суботнія беларускія школкі.
У Польшчу пасля 2020 года, паводле розных ацэнак, з’ехала ад ста да двухсот тысяч беларусаў. Разам з дарослымі ў эміграцыю выязджалі таксама дзеці, якія цяпер вучацца ў польскіх школах.
Аднак шмат для каго з беларускіх уцекачоў важна, каб таксама іхныя дзеці нават на чужыне заставаліся беларусамі. Таму ў некаторых польскіх гарадах, дзе асабліва вялікія асяродкі беларускай эміграцыі, ствараюцца суботнія беларускія школкі.
Як гэта ўсё пачыналася распавядае Ягор Сурскі – кіраўнік кансультацыйнага пункту пры «Акадэміі Добрай Адукацыі», якая стварае сетку суботніх беларускіх школак.
Яраслаў Іванюк
Слухайце аўдыё!