- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аб’емны том твораў Барыса Пятровiча "Шчасьце быць…", прадстаўляе чытачу магчымасьць філязофскіх заўвагаў аўтара, якія праз мудрую назіральнасьць даюць магчымасьць зразумець многае ў гэтым сьвеце. Гэтую кнігу можна перачытваць перагортваць смакаваць не адзіна раз. Кніга ўвесь час узбагачае чытача новым беларускiм зместам, нацыянальным розумам, навукаю. Дыяпазон пісьменніка - ад бытавых замалёвак да фантасмагорыі. Некаторыя творы захапляюць і зьдзіўляюць рэалістычнасьцю, аднак нават у гэтых рэаліях фантасмагорыя не дае спакою. Як напрыклад у аповесьці “Пуцявіна”. Васьмідзесятыя гады, малады беларускі журналіст едзе на далёкія Курылы. Нічога ня выдумана, але не пакідае адчуваньне фантасмагорыі – гіганцкія ракетныя ўсталёўкі, баракі, дзе жывуць выселеныя з мацерыка прастытуткі, пасёлак з камфартабэльнымі дамамі, збудаваны сярод тайгі і так і не заселены - забыліся правесці каналізацыю. Кніга можа стаць настольнай для тых хто шукае адказы на пытаньні існаваньня, “шчасьця быць”. (З.К.)