- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Госцем чарговай перадачы Яны Запольскай "Шчыра за гарбатай" стаў полацкі літаратар Алесь Аркуш. Пісьменнік у гутарцы згадаў пра свае дзіцячыя гады, якія ён правёў у Жодзіне, і пра якія ён напісаў кнігу "Брызгалаўка". Таксама згадаў пра свае першыя спробы ў літаратуры і пра літаратурнае аб'яднанне "Крыніцы", якое працавала пры наваполацкай гарадской газеце "Хімік", сябрам гэтай літсябрыны Алесь Аркуш быў напрыканцы 80-х гадоў. А кіраваў тады літсуполкай вядомы пісьменнік Уладзімір Арлоў, які ў той час жыў у Наваполацку. Распавёў госць перадачы таксама пра стварэнне Таварыства Вольных Літаратараў у 1993 годзе і пра выданне літальманахаў "Ксэракс Беларускі" і "Калосьсе", якія рэдагаваў Алесь Аркуш. Адказаў пісьменнік таксама і на пытанні, датычныя свайго прыватнага жыцця. Летась жонка Алеся Аркуша мастачка Таццяна Козік у інтэрв'ю часопісу "Дзеяслоў" расказала пра некаторыя цікавыя старонкі жыцця гэтай творчай сям'і (http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/pap39?OpenDocument), гэтае інтэрв'ю натхніла журналістку Яну Запольскую на шэраг пытанняў адносна акалічнасцяў знаёмства Алеся і Таццяны, на якія пісьменнік шчыра і з гумарам адказаў.