- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цікавыя асобы, іх творчы шлях, жыццёвыя прынцыпы і стаўленне да людзей, мары і першае каханне. Пра ўсё гэта пагутарым шчыра, седзячы на канапе з кубачкам гарбаты ў руках. Нязмушаная хатняя абстаноўка і ціхая музыка… Што можа быць лепш для шчырай размовы на самыя розныя тэмы? Аляксандр Краўцэвіч - нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар’еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэту.