- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У чацвёртым выпуску гістарычна-літаратурнага зборніка чытач пазнаёміцца з пісьмамі У.Жылкі і нямецкага славіста Р.Абхіта да вядомага грамадска-культурнага дзеяча А.Луцкевіча, пагартае старонкі „Мемуараў” Я.-Х.Паска, заглыбіцца ў творчую спадчыну Кірыла Тураўскага. Вялікую цікавасць выклічуць дзённікі Ф.Савіча, М.Мялешкі, аўтабіяграфічныя ўспаміны П.Бітэля; публікуюцца невядомыя матэрыялы пра У.Сыракомлю, А.Гаруна, братоў Луцкевічаў. У перакладзе на беларускую мову ўпершыню цалкам падаюцца „Лісты пра Беларусь” Р.Падбярэскага, аглядны артыкул У.Шчэбедзева пра беларускую літаратуру, надрукаваны ў італьянскай прэсе на пачатку 1920-х гг. і іншыя матэрыялы, са старонак якіх паўстаюць няпростыя варункі развіцця нацыянальнай літаратуры.