- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вясна 1944 года прынесла скрываўленай і здратаванай беларускай зямлі найвялікшую радасдь — радасць вы-звалення. Нібы друзлы жарсцвянік, кінуты ў зыркае полымя, пачаў растрэсквацца і крышыцца нямецкі фронт. Хвалёныя непрыступныя валы нямецкай абароны пратараньваліся з ходу магутнымі танкавымі злучэннямі, пакрываліся ураганным агнём совецкай артылерыі. Тыя, хто ад прыроджанай тупагаловасці ці ад набытага практыкай жаху верылі ў выратавальнасць умацаванняў і прыціскаліся да іх, пападалі ў катлы. А тыя, што не верылі, — як заганяны воўк, ірвучы ікламі ўсё, што трапілася ў пашчу, — мітусіліся па дарогах, кідаліся з боку ў бок, натыкаючыся на шматлікія партызанскія засады. «Смерць нямецкім захопнікам!» Выракам лёсу, прысудам жывых і мёртвых герояў гучэлі гэтыя словы ў штодзённых радыёзіводках Совінформбюро. (фрагмент)