- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лета, нарэшце, прыйшло! Вясёлае, у зялёным разліве лугоў і палёў, з ласкавымі сярэбранымі раніцамі, з ціхімі ружовымі вечарамі, з бурнымі і гулкімі навальніцамі... Прыйшло і прызыўна паклікала ў шлях-дарогу. Алег здаваў апошні экзамен. Бацька якраз атрымаў чарговы адпачынак і чакаў сына, каб разам паехаць у вёску, да цёткі Глашы. У кожным пісьме яна запрашала пляменніка да сябе. Хлопчык жыў марамі аб будучых сустрэчах з вясковымі рабятамі, аб удалых рыбалках, аб цікавых паходах па лясах і палях Палесся. I вось — кароткі басавіты гудок электравоза. Хіснуліся і па-плылі станцыйныя будынкі, асвятляльныя мачты, зялёныя вагоны суседніх саставаў, шкляны дах платформы. Бывай, Масква!.. (фрагмент)