Што рабіць, калі ў дзень выбараў у Беларусі знікне Інтэрнэт?
2020-08-07 20:43
Альтэрнатыўныя сродкі сувязі і сцэнары інтэрнэт-блакавання ў дзень выбараў абмеркавалі ўдзельнікі онлайн-дыскусіі «Што рабіць, калі не будзе інтэрнэту?»
Кажа медыяэксперт Франак Вячорка:
– Радыё – гэта зусім асобная гаворка. Вельмі шмат складанасцяў. Да гэтага мы пакуль што не гатовы. У Менску, на жаль, радыёсувязь, ручныя створаныя перадатчыкі, не маюць сэнсу, таму што ў людзей няма рэсівераў, каб прымаць нават кароткахвалевы і сярэднехвалевы сігнал. А ўсё тое, што было раней у часы халоднай вайны, нават гэтага цяпер няма. Мы супер залежныя ад Інтэрнэту людзі. У нас, калі блакуюць Інтэрнэт, мы становімся сляпымі кацянятамі, нават горш чым пакаленне нашых бацькоў, якія заўжды мелі нейкую альтэрнатыву ў выглядзе радыё, запушчанага недзе там за Бугам.
Удзельнікі дыскусіі параілі карыстацца офлайн-мэсэнджарамі і інструментамі для абыходу блакіровак сайтаў. Але ўсё праграмнае забеспячэнне трэба ўсталяваць і праверыць ужо зараз.
Беларускае Радыё Рацыя