Штраф за рэпост, зроблены ў 2018 годзе
2022-07-29 10:24
У Наваполацку дзяўчыну аштрафавалі на 25 базавых велічынь (800 рублёў) за рэпост артыкула пра смерць паэта і мастака Міхала Анемпадыстава, зроблены ў 2018 годзе.Кацярыну Вінакураву
прызналі вінаватай паводле артыкула 19.11 КаАП. У 2018 годзе дзяўчына рэпостнула артыкул «Нашай Нівы» пра смерць паэта і мастака Міхала Анемпадыстава. Пра гэта шырока паведамлялася ў незалежным друку, і жыхарка Наваполацку тады ж зрабіла рэпост з аднаго з найстарэйшых беларускіх выданняў, якое праз некалькі год прызналі экстрэмісцкім.
Міхал Анемпадыстаў - выбітны беларускі мастак, паэт, фатограф, дызайнер, публіцыст, культуролаг. У 2019 годзе Беларускім ПЭНам заснаваная прэмія яго імя, якая ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку.