- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чаму ж людзі п'юць? Чаму піў я? І што такое п'янства? Я мяркую, што п'янства — гэта шуканьне духоўнасьці, шуканьне іншага духоўнага стану, бо існы не здавальняе нас. Але жыцьцё з алкаголем — асаблівы шлях. Алкаголь дорыць збавеньне і радасьць, ён прыносіць пакуты і гора і, урэшце, прыводзіць сьмерць. Я спрабую глянуць па-новаму на гэты асаблівы шлях і на людзей, якія йдуць тою цяжкой запраўды ваеннай дарогай. Пара адкінуць замшэлыя, стэрэатыпныя пагляды на алкагольную праблему ды зразумець: алкагольная залежнасьць — гэта сур'ёзнае захворваньне, алкаголік — гэта ня нейкі там чужы, сьметнікавы бомж, а ваш блізкі сябра, ваш знаёмы пісьменьнік, мастак, славуты рок-музыка і опэрны сьпявак. А мажліва — гэта вы.