- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чарговы выпуск штогадовай хронікі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі прысьвечаны назіраньням і парушэньням правоў чалавека зьдзейсьненым у 2008 годзе. Сама атмасфэра, якая панавала ў Беларусі ў той час паказвала супярэчнасьць працэсаў, што адбываліся ў краіне. Некаторыя крокі вышэйшага кіраўніцтва былі ўспрнятыя ак даўгачаканая адліга, аднак колькасьць фактаў парушэньян правоў чалавека, нажаль сьведчыць, пра адваротнае. Так мэтады зьмяніліся, але па ранейшаму няма свабоды мітынгаў і шэсьцяў, свабоды слова, свабоды палітычных партыяў ды рэлігійных і нацыянальных арганізацыяў. Асаблівасьцю 2008 года стала жорсткая акцыя зьдзейсьненая ў дачыненьні да журналістаў, супрацоўнікаў Радыё Рацыя і тэлеканала Белсат, якая была зьдзейсьненая ў некалькіх гарадах Беларусі адначасова. Нягледзячы на рэпрэсыўны характар адносінаў да вольных СМІ з боку ўлады, падобная акцыя стала беспрэцэдэнтнай у гісторыі незалежнай Беларусі. Акрамя таго зьявай 2008 года сталі вызваленьні палітычных вязьняў з беларускіх турмаў, адпаведна з парушэньнем беларускага заканадаўства. Выданьне будзе карысным тым, хто цікавіцца сытуацыяй у Беларусі ды на прыкладзе дакумэнтальных сьведчаньняў стварае ўражаньне ад “зьменаў” рэжыму. (З.К.)