«Скарына Піцерскі»: навошта рэжым перапісвае гісторыю
2022-05-18 19:13
Выціскаць з навучальных устаноў і пазбаўляць “права на прафесію” выкладчыкаў і навукоўцаў беларускі рэжым пачаў не пасля падзей 2020 года, а значна раней.
Звальненні не былі такімі масавымі і выпадкі такога пераследу не прыцягвалі асаблівай увагі грамадскасці, але гісторыя звальненняў за недастатковую лаяльнасць рэжыму, яго ідэалогіі і свабоду думкі налічвае не адзін год.
У якім стане сёння знаходзіцца беларуская навука і што з ёй не так? У чым пагроза адбору кадраў па прынцыпе лаяльнасці і хто насамрэч перапісвае гісторыю? Ці здольныя беларускія навучальныя ўстановы за мяжой уратаваць сітуацыю з беларускай навукай?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае каардынатарка Беларускай Акадэміі, прафесарка Палітэхнікі беластоцкай, доктарка гістарычных навук
Святлана Куль-Сяльверстава.