- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пале́ссе — гісторыка–этнаграфічны рэгіён Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі. Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, у межах Палескай нізіны пераважна паабапал беларуска-ўкраінскай мяжы, а таксама часткова ў Польшчы і Расіі. Агульная плошча — каля 270 тыс. км². Вышыня - 150-200 м над узроўнем мора. Палессе — найбуйнейшая з еўрапейскіх балотных тэрыторый. Галоўныя рэкі Палесся — Прыпяць, Днепр, Дзісна. У 1960-1980-я гг. землі Палесся былі значна меліярыраваны.