- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая кніга была напісаная ў 1951 годзе, у апаген стадінскай эпохі, Пасьля другой сусьветнай вайны я быў адным з польскіх пісьменьнікаў, якія выказапіся за новую Польшчу, і на працягу некалькіх год працаваў у польскай Амбасадзе ў Вашынгтоне, а потым у Парыжу. Савецкая сыстэма ў Польшчы ўводзілася паступова і, не пагаджаючыся зь ёй, я ня меў іншага выйсьця, як стацца ў 1951 годзе палІтымным эмігрантам і супрацоўнікам эміграцыйнага часопіса "Культура", выдаванага Ежы Гедройцам. "Скуты розум" быў для шмат якіх ягоных чытачоў супярэчлівай кнігай. Некаторыя нават падазравалі, што меркаваньні аб гістарычнай непазьбежнасыді што да сусьветнай перамогі камунізму ёсьць маімі меркаваньнямІ, у той час як я прадставіў іх адно дзеля таго, каб ім запярэчыць. Спроба пранікненьня ў сьвядомасыдь людзей, якія верылі у камунізм, дадала мне шмат ворагаў, але таксама надала кнізе пэўную практычную вартасьць, бо шмат якія камуністы знайшлі ў ёй апісаньне свайго мысьленьня. (Ч. Мілаш)