be
epub

Славік Гагарын

Мудроў Вінцэсь
апавяданне

Бот Славікаў цячэ з леташняй восені. Сусед, дзядзька Лявон, быў наклаў лапік. У суседа веласіпед з велааптэчкай. Вось ён і заклеіў гумовік так, як заклейваюць шыны. Толькі лапік хутка адляцеў. Дзядзька Лявон сказаў, што клей стары. Не трымае. Настаўніца ідзе да дошкі і малюе шклянку. Дакладна такую, з якой Славікаў бацька піў колісь самагонку. Зараз п’е недзе на цаліне. Калі туды з’язджаў, абяцаў маці пісаць лісты і прысылаць грошы, але так і не адгукнуўся. Васька Балабошка тым часам разгортвае пад партай цукерку «Гусіныя лапкі», кідае ў рот. Балабошкава маці працуе магазіншчыцай, таму Васька і аб’ядаецца розным смакоццем. Славік глытае густую сліну, наструньвае вуха. Сярэдзіна ўрока, а на калідоры капытліва тупаюць, чуваць здушаныя воклічы і, што самае дзіўнае, нехта колькі разоў запар называе ягонае прозвішча. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2020 by Вінцэсь Мудроў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Падшыванцы. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2020. — 212 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org