be

Сліж Наталля

Сліж Наталля

Наталля Сліж – гісторык, скончыла гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Шляхецкая сям'я ў вялікім княстве літоўскім у XVI-XVII стагоддзях: уздзеянне саслоўнага падзелу грамадства на яе фарміраванне і развіццё” (2002). Прайшла стажыроўкі пры Нямецкім гістарычным інстытуце ў Варшаве, Вільнюсскай Акадэміі мастацтваў, Беластоцкім Універсітэце і інш.

У Гродзенскім абласным аб’янанні маладых навукоўцаў “ВІТ” каардынавала навуковыя праекты. Удзельнічала ў рэалізацыі праектаў “Школа маладых даследчыкаў-гісторыкаў” (2001 –2002), “Школа маладых гісторыкаў” (2001 –2002), “Aкадэмічная сетка даследчыкаў Вялікага княства Літоўскага” (2002 –2002) і іншых. Удзельнічала ў праекце Гарадзенскі палімпсест як каардынатар і рэдактар накірунку па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Укладальнік спецыяных нумароў “Arche” : Жанчыны ў беларускай гісторыі (2011, №. 12), Гісторыя штодзённага жыцця ў Беларусі (2012, №. 3), Гарадзенскі міленіўм (2014, № 11), Гарадская гісторыя Беларусі (2017, № 2).

Асноўныя накірункі даследавання: гісторыя шляхецкай сям’і, шлюбу, сексуальных стасункаў, астралогіі, магіі, гісторыі Гародні перыяду Вялікага Княства Літоўскага.

Аўтар трох манаграфій, каталогу па тэстаментах мяшчан і больш за 170 артыкулаў. Сярод іх: Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты ВКЛ у ХVI–ХVIІ стст. Смеленск 2015; Katalog testamentów mieszkańców Brześcia i Grodna od XVI do początku XVIII wieku. Warszawa, 2017. 120 p.; Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст. Мінск, 2019; “Збор знакамітых цудаў і ласкаў Найсвяцейшай Панны Марыі Студэнцкай” як унікальная крыніца па гісторыі Гародні. Мінск, 2019; Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік. № 38. Беласток, 2012. С. 7–46; Першыя цэхі ў Гародні і іх рамеснікі ў XVI–XVII стст. // Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік. 2020. № 53. С. 7–30 і інш.

Сліж Наталля. Выданьні

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст.

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст.


Сліж Наталля

У кнізе сэкс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная з’ява. Звернута ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і сэкс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сэксу, законныя і незаконныя... Болей »

Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст.

Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст.


Сліж Наталля

Кніга прысвечана шлюбным і пазашлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Разгледжана ўнармаванне інстытута шлюбу ў заканадаўстве. Надаецца ўвага выкананню заканадаўчых нормаў у судовай практыцы і прыватна-прававых дакументах. Асобна прадстаўлена вьшасажэнне шляхцянак і наданне... Болей »

Гарадзенскі палімпсест
pdf

Гарадзенскі палімпсест

Людзі даўняй Гародні. XV – XX стст.
Смалянчук Алесь - рэд.

Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга... Болей »

Гарадзенскі палімпсест
pdf

Гарадзенскі палімпсест

Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV - XX ст.
Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Матэрыялы зборніка прысвечаныя гісторыі Гродна. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць... Болей »

Terra Alba

Terra Alba

Homo venerius: Сексуальная прастора беларускай культуры

У другім томе “Terra Alba” - “Homo venerius: Сексуальная прастора беларускай культуры” ў шэрагу арыгінальных даследаванняў, публікацый археаграфічных крыніц. фальклорных тэкстаў і эпісталярнай спадчыны робіцца спроба прасачыць адлюстраванне ў беларускай культуры інтымных бакоў чалавечага жыцця на ўсім... Болей »

Гарадзенскія запісы

Гарадзенскія запісы

Старонкі гісторыі і культуры

Выданне “Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры” з прыхільнасцю сустрэлі спецыялісты розных галінаў гуманітарнай навукі: філолагі, гісторыкі, культуролагі, фалькларысты і інш. Два выпускі выдання з зацікаўленасцю выкарыстоўваюцца не толькі навукоўцамі, але і студэнтамі, навучэнцамі гуманітарных... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 55
pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne 55


Наталля Сліж — Падаткі і іх збор у Гародні ў XVI-XVII стст. # Marcin Mironowicz — Parafie prawosławne wschodniej Białostocczyzny # Sławomir Karp — Aleksander i Konstancja z Karpiów Rusieccy, kasztelanicowie mińscy. Przyczynek do dziejów szlachty brzeskiej przełomu XVII i XVIII wieku # Рыгор Лазько —... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 54
pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne 54


Наталля Сліж — Астралагічныя веды пра свяціла і пла неты ў рукапісе Супрасльскага манастыра # Michał Sierba — Konflikt między orlańskimi Kuszkami a kró lewskimi Hredelami z 1581 roku # Sławomir Karp — Stanisław Antoni Karp (ok. 1679-1719), podkomorzyc ziemi bielskiej. Nota biograficz # Sławomir Karp... Болей »

Беларусь і свет 1/2021
pdf

Беларусь і свет 1/2021

Веснік Беларускай Акадэміі

Вашай увазе прпануецца першы нумар альманаху “Беларусь і свет. Веснік Беларускай Акадэміі” (далей - БіС ВБА), падрыхтаваны беларускімі выкладчыкамі і навукоўцамі, якія жывуць у Беларусі і па за яе межамі і аб‘яднаныя ў адукацыйна-навуковую ініцыятыву Беларуская Акадэмія. Беларуская Акадэмія абрала сваѐй... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 53
pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne 53


Наталля Сліж — Першыя цэхі ў Гародні і іх рамеснікі ў XVI-XVII стагоддзях # Дзмітрый Віцько — Галоўны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага 1700 года # Карнялюк Віталь — Аўгустоўскі канал: паўстанцкая памяць прыроднай рэкрэацыі # Андрей Киштымов — Либавские годы Ивана Луцкевича # Алег Яноўскі, Валянціна... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org