be

Слова жывое, роднае, гаваркое...

Юрэвіч Уладзімір
навукова-папулярная кніга

Роднае слова. Гэта тое слова, якое прыйшло ад маці, якое мы пачулі з матчыных вуснаў са з’яўленнем на гэты свет. Нават пакуль не разумеючы яго сэнсу. Роднае слова – гэта матчына мова. “Родная мова – гэта самае вялікае багацце, якім валодае кожны народ”, - зазначае паэт С.Законнікаў. Гэта багацце, якое перададзена нам у спадчыну ад нашых продкаў, каб мы карысталіся ім, зберагалі і памнажалі. Родная мова – гэта наша шчасце і боль. Шчасце, бо мы – вялікі народ, шматпакутная нацыя, якая мае сваю мову, культуру, гісторыю. Боль, бо наша родная мова ўжо ў каторы раз на мяжы знішчэння. А знікне мова, адамрэ народ беларускі. Як слушна гаворыць С.Законнікаў: “Разам з роднаю моваю, нацыянальнымі духоўнымі, культурнымі традыцыямі чалавек страчвае вельмі многае, мяняюцца ягоная псіхіка, характар, натура, паводзіны, прытупляецца, а потым знікае пачуццё самапавагі, годнасці, адказнасці за сваю зямлю, яе будучыню, за лёс нашчадкаў у гэтым свеце. І сапраўды, мы ўжо многае страцілі, многае знікае ў нашым характары і паводзінах. Многае. Але яшчэ не ўсё. Яшчэ можна становішча выправіць.

Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1992
  • Выдавецтва/ друкарня: Юнацтва
  • Памеры: 271с., іл., 21см
  • ISBN: 5-7880-0634-1
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Беларуская мова, Культура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1886, EEDC — 2460, MiOKB — 1372-1376,2040
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org