Словы падтрымкі літоўскіх музыкаў да беларусаў
2020-08-05 12:58
У межах акцыі беларускіх творцаў “Культпратэст”, адныя з самых вядомых літоўскіх музыкаў, у тым ліку легенды літоўскага року, выказаліся наконт падзей у Беларусі.
Яны падтрымалі беларускую творчую інтэлігенцыю і беларускі народ у барацьбе за мірныя дэмакратычныя перамены і выказалі свае словы падтрымкі.
Свае словы салідарнасць выказалі:
Андрус Мамантавас (Andrius Mamontovas) – рок-музыка, аўтар песень, музычны прадзюсар і акцёр. Заснавальнік і франтмэн легендарнага літоўскага рок-гурта “Foje”. Арганізатар Дня вулічнай музыкі ў Менску ў 2011 годзе. Сярод іншага, спяваў разам з Лявонам Вольскім на канцэрце ў Вільні, калі беларускі музыка быў пад забаронай у Беларусі.
Альгірдас Каўшпедас (Algirdas Kaušpėdas) – легендарны рок-музыка, былы лідар культавага рок-гурта “Antis”, а зараз “KAnDIs”, адзін з ініцыятараў літоўскага незалежніцкага руху “Саюдзіс” (Sąjūdis).
Макс Мелман і Алег Аляксееў – музыкі літоўскага гурта “Біплан” (“Biplan”), якія, сярод іншага, запісалі сваю песню “Amore” на беларускай мове. Спявалі разам з Лявонам Вольскім у кліпе “Спявайце”.
Юліюс Алексавас (Julijus Aleksovas) – вакаліст літоўскага рок-гурта “Colours of Bubbles”.
Юрга Шэдуйкітэ (сцэнічнае імя Jurga) – літоўская спявачка і акторка, прысвяціла беларусам песню.
У гэты складаны час, беларуская творчая інтэлігенцыя, а таксама ўсе беларусы, павінны разумець, што ўсе суседзі Беларусі, увесь свет бачыць імкненне беларусаў да мірных дэмакратычных пераменаў. Мы выказваем вам шчырыя словы падтрымкі і нашай салідарнасці з вамі!
Беларускае Радыё Рацыя