- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Слоўнік з’яўляецца нарматыўным даведнікам па выкарыстанні асабовых уласных беларускіх імён у афіцыйнай і паўсядзённай практыцы, іх правапісе і скланенні, а таксама па ўтварэнні імён па бацьку. У слоўніку пададзены найбольш пашыраныя народныя і размоўныя формы і варыянты імён, а таксама кананічныя (праваслаўныя і каталіцкія) хрысціянскія імёны, што выкарыстоўваюцца пры хрышчэнні дзяцей. Адрасуецца работнікам пашпартных сталоў і кадравых службаў, ЗАГСаў, натарыяльных кантор і юрыдычных кансультацый, работнікам друку і інш., для выкарыстання ў канфесійнай іменаслоўнай практыцы. Будзе карысным для настаўнікаў, студэнтаў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца сучасным беларускім іменасловам.