- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Іларыён Данілюк, якога звалі Зэнкам. Нарадзіўся ён 21 кастрычніка 1939 года ў вёсцы Камень, недалёка ад Гайнаўкі. Памёр 25 верасня 2000 года. Выхоўваўся ў багатай сялянскай сям'і як адзін з сямёра дзяцей. Вучыўся ў пачатковай школе ў Камені, а затым у Курашаве. Ужо тады выявіўся яго талент і схільнасці да малявання. Пасля заканчэння школы працаваў ён як трактарыст у ПГР-ы. Два гады пазней, калі паклікалі яго на вайсковую камісію, ён выбраў заступную службу, якую адбыў у Рудзе Шлёнскай, працуючы ў шахце. Тады таксама ён змяніў сваё беларускае імя, якога не любіў – на Зэнэк. Там таксама дацанілі яго талент, ён стварыў мастацкую майстэрню, зрабіў мастацкае афармленне святліцы з нагоды свята Барбуркі. Яго накіравалі таксама ў мастацкую школу ў горад Бытам. Пасля двух гадоў ён адмовіўся ад вучобы. У 1961 годзе здарыўся з ім выпадак у шахце, у выніку чаго ён пакінуў гэтую працу і перанёсся ў Кракаў. Ён маляваў карціны, якія прадаваў на Рынку і ў галерэях. Працаваў таксама ў Каралеўскім замку на Вавелы.