Слухаем «Пакуль ляціць страла» Уладзіміра Арлова!
2024-01-14 21:32
Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды». Задаць пытанне любімаму пісьменніку і атрымаць адказ — што можа быць лепш?
Кніга змяшчае сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах.
Чытае
аўтар з удзелам
Алены Ціхановіч, а знайсці і
паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.